Іосіф Іванавіч Каржанеўскі
Іосіф Іванавіч Каржанеўскі | |
---|---|
польск.: Józef Korzeniewski | |
Дата нараджэння | 19 (31) сакавіка 1806, 1806[1] ці 19 сакавіка 1806[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1870[2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, інфекцыяніст, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у |
Іосіф Іванавіч Каржанеўскі (польск.: Józef Korzeniewski, літ.: Juozapas Koženevskis; 19 сакавіка (31 сакавіка) 1806 — 21 мая 1870) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі і інфекцыйных хвароб, доктар медыцыны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў гімназію ў Нясвіжы, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Працаваў пры ўніверсітэце памочнікам празектара анатоміі. У 1829 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны.
У 1831 годзе пакінуў службу і паехаў у Брэст-Літоўск і Віцебск, дзе прымаў удзел у барацьбе з халерай. У 1832 г. памочнік празектара хірургічнай клінікі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1835 годзе экстраардынарны прафесар, выкладаў дэсмургію (раздзел хірургіі — вучэнне аб павязках). У 1837—1839 гадах займаўся ва ўніверсітэцкіх клініках за мяжой і па вяртанні ў 1840 годзе прызначаны экстраардынарным прафесарам і дырэктарам акадэмічнай клінікі. Пасля закрыцця акадэміі ў 1843 годзе застаўся па-за штатам і займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільне. Быў вядомы ў Польшчы як лепшы хірург. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асветнікі зямлі беларускай — Мн., 2001.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1806 годзе
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 21 мая
- Памерлі ў 1870 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Выкладчыкі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Члены Віленскага медыцынскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Медыкі Беларусі
- Хірургі Беларусі
- Інфекцыяністы Беларусі